Усе твае рэцэпты ў адным месцы
Захоўвай рэцэпты з Instagram, TikTok і не толькі, плануй меню на тыдзень і дадавай інгрэдыенты ў спіс пакупак адным дотыкам.
4,8 у App Store · 2534+ ацэнакБясплатна на iPhone, Android і ў вэб-версіі

Усё, што можна рабіць са сваімі рэцэптамі
Упарадкоўвай
Гатуй
Захоўвай рэцэпты з любой праграмы
Устаў спасылку з Instagram, TikTok або любой іншай праграмы. Або проста зрабі фота. Рэцэпт захаваецца з інгрэдыентамі і крокамі за лічаныя секунды.
Плануй тыдзень, купляй з розумам, гатуй з таго, што ёсць


Сямейныя рэцэпты у тваёй уласнай кнізе
Збяры самыя важныя рэцэпты, за некалькі хвілін аформі прыгожую кнігу, а мы яе надрукуем, пераплецім і даставім да тваіх дзвярэй.
Мы створым табе сайт з усімі тваімі рэцэптамі
Калі ты дзелішся рэцэптамі ў Instagram ці TikTok, мы ператворым твае допісы ў твой уласны сайт з рэцэптамі. Бясплатна і без абавязацельстваў.
Што кажуць тыя, хто гатуе з CookNest
Пра што нас пытаюць часцей за ўсё
CookNest бясплатны?
Так. Зарэгістравацца і гатаваць з CookNest можна бясплатна і без карткі. У бясплатнай версіі ёсць 3 аўтаматычныя імпарты рэцэптаў кожны тыдзень, колькі заўгодна рэцэптаў, запісаных уручную, калекцыі і пошук без абмежаванняў, а яшчэ свой план харчавання і свой спіс пакупак з планаваннем на гэты і наступны тыдзень.
Што ўваходзіць у CookNest PRO?
PRO здымае абмежаванні бясплатнай версіі: безлімітны аўтаматычны імпарт з Instagram, TikTok і любых сайтаў, алічбоўка рэцэптаў па фота, дыктоўка рэцэпта ўголас, пакрокавы рэжым гатавання, харчовая каштоўнасць, галасавыя нататкі, выявы рэцэптаў ад ШІ і пераклад любога рэцэпта на тваю мову. А яшчэ больш планаў харчавання і спісаў пакупак, планаванне любога тыдня, захаваныя меню і сартаванне спіса па аддзелах.
Як захоўваць рэцэпты з Instagram, TikTok або блога?
Устаў спасылку ў CookNest, і рэцэпт захаваецца з інгрэдыентамі і крокамі за лічаныя секунды. Гэта працуе і з фота, і з іншымі сайтамі. У бясплатнай версіі 3 імпарты на тыдзень, а з PRO яны безлімітныя.
Што будзе, калі скасаваць падпіску? Рэцэпты застануцца?
Твае рэцэпты заўсёды застаюцца тваімі. Калі скасуеш PRO, усё ўжо захаванае застанецца даступным, і можна будзе далей дадаваць рэцэпты ўручную, нічога не губляючы.























